Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

З 19 па 23 верасня ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!". Выхаванцы з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у самых розных мерапрыемствах, якія мелі на мэце папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання роднай мовы ў дзіцячым калектыве, развіццё пазнавальнай актыўнасці і любові да роднай мовы. 

Падчас правядзення запланаваных мерапрыемстваў выхавальнікі стваралі разнастайныя камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. Такім чынам, родная мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу ўсяго тыдня, не толькі на занятках, а і ў нерэгламентаванай дзейнасці. 

Так, выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп гулялі ў беларускія гульні "Скажы па-беларуску", ,"Перакладчыкі" і іншыя, разам з бацькамі яны прынялі ўдзел у акцыі "Гаворым па-беларуску". А яшчэ выхаванцы з вялікім захапленнем прынялі ўдзел у квэст-гульні "Фальклор, фальклор - душа народа". Дзеці слухалі беларускія песні і казкі, малявалі малюнкі "Беларусь мая сінявокая". Для выхаванцаў былі арганізаваны экскурсіі па памятных мясцінах роднага горада.  

Тыдзень, прысвечаны роднай мове, прайшоў цікава, займальна і пазнавальна.