Восеньскі кірмаш

04.11.2019

16 кастрычніка ў нашай дашкольнай установе адбылося традыцыйнае свята “Восеньскі кірмаш”, удзельнікамі якога былі выхаванцы старэйшых груп. Госці  на свяце - выхаванцы сярэдніх і другіх малодшых груп, а таксама бацькі, якія прыгатавалі салодкія прысмакі на святочны стол, шмат восеньскага ўраджаю – садавіны і гародніны ў прыгожых пляценых кошыках.

На свята завіталі Пшанічны Каласок (Косця Кунцэвіч), дзяўчынка Гануся з цэлай карзінай рознакаляровых шаўковых стужак (Бажэна Шавель), Бульбінкі-беларусачкі, якія выканалі вяселую песеньку “Земляныя яблыкі” (муз. Я. Жабко). Удзельнікі вакальнага гуртка “Дамісолька” (пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка А.А.Царук) яскрава выканалі жартоўныя прыпеўкі і сыгралі ў аркестры “Так іграем мы” муз Л. Таубе на дзіцячых музычных інструментах. На кірмаш завіталі Лявон (настаўнік-дэфектолаг Пятровіч Л.В.) з Лявоніхай (настаўнік-дэфектолаг Ізмер Д.В.). Цудоўныя чаравікі для сваей кабеты прыдбаў Лявон на кірмашы, павесяліў разам  з Лявоніхай усіх удзельнікаў свята і гасцей беларускім танцам “Полька-Янка”.

Святочны настрой на свяце падтрымлівала вядучая А.І. Щалкунова (выхавацель старэйшай групы), якая загадвала загадкі, прапаноўвала вяселыя гульні “Рэдзька” бел.нар.мел., песні “Сення свята” муз. У. Даўгалева, інсцэніроўкі “Суп з гародніны” муз. Л. Таубе.

З задавальненнем удзельнікі свята выканалі яскравыя танцы “Асенні перапляс” сл. і муз. Г. Азаматавай-Бас, “Танец асенніх лісточкаў” муз. У. Даўгалева прапанавалі ўдзельнікі харэаграфічнага гуртка “Сонейка” (кіраўнік Н. Л. Астравінская).

Выхаванцы нашага садка праз правядзенне фальклорных святаў і забаў, такіх як “Восеньскі кірмаш”, “Калядкі”, “Гуканне вясны” і іншыя, заўседы маюць магчымасць далучыцца да беларускай мовы, да традыцый і абрадаў нашых продкаў, да сваіх вытокаў і каранеў, маюць магчымасць стаць маленькімі патрыётамі сваей Радзімы.