Страничка музыкального руководителя

Патрыятызм – гэта пачуццё любові да Радзімы. Духоўны, творчы патрыятызм трэба прывіваць з ранняга дзяцінства. Але падобна любому іншаму пачуццю, патрыятызм жыве самастойна і перажываецца індывідуальна. Ён прама звязаны з асабістай духоўнасцю чалавека, яе глыбінёй. Таму, не будучы патрыётамі самі, педагогі і бацькі не змогуць і ў дзіцяці абудзіць пачуццё любові да Радзімы. Менавіта абудзіць, а не навязаць, так як у аснове патрыятызма ляжыць духоўнае самавызначэнне.

У дзіцячыя гады фарміруюцца асноўныя якасці чалавека, таму важна насычаць успрымальную душу дзіцяці ўзвышаннымі чалавечымі каштоўнасцямі, зарадзіўшы цікавасць да гісторыі Беларусі. Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дашкольнікаў – крапатлівая праца, якая павінна весціся сістэматычна, планамерна, ва ўсіх узроставых групах, розных відах дзейнасці і па розных напрамках.

Вялікае значэнне ў патрыятычным выхаванні мае  сумесная разнастайная дзейнасць бацькоў і выхавацелей.

Быць патрыётам - гэта не толькі ведаць і любіць сваю Радзіму, але і актыўна працаваць на яе карысць. Для гэтага патрэбна выкарыстоўваць бацькам разам з дзецьми розныя формы: мэтавыя прагулкі, экскурсіі, гутаркі, чытанне мастацкай літаратуры, правоздіць беларускія святы, забавы і інш.

Адукацыйная дзейнасць з дзецьмі дашкольнага ўзросту павінна праводзіцца з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу.

Выкарыстанне гульнявых прыёмаў павышае пазнавальную актыўнасць дзяцей, стварае эмацыянальную атмасферу.

Гэтаму спрыяюць такія метадычныя прыёмы, як параўнанне, пытанні, індывідуальныя заданні, зварот да вопыту дзяцей, дыдактычныя гульні.

Эфектыўным сродкам з’яўляецца выкарыстанне мастацкіх матэрыялаў.

Правядзенне з дзецьмі народных гульняў аказвае важную ролю ў патрыятычным выхаванні. У іх адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх праца, побыт, нацыянальныя асновы. Народныя гульні, маючы маральную аснову, вучаць дашкольнікаў шукаць гармонію з навакольным светам.

У малодшым і сярэднім дашкольным узросце асаблівую ўвагу  трэба надаваць  развіццю ўяўленняў аб блізкім сацыяльным асяроддзі.

Асноўнымі метадамі патрыятычнага выхавання ў малодшай групе выступаюць:

-арганізацыя жыццёвых і гульнёвых сітуацый, якія даюць магчымасць асвойваць вопыт добразычлівых адносін да блізкіх, дарослых;

-інсцэніровак з цацкамі, якія дэманструюць узоры узаемаадносін у дзіцячым садзе і ў сям’і;

-назіранне за ўзаемаадносінамі дарослых у дзіцячым садзе;

-хараводныя гульні, гульні-імітацыі;

-чытанне вершаў, пацешак, казак на тэму дабрыні, любові да бацькоў;

-разгляд  ілюстрацый, сюжэтных малюнкаў з выявай сям’і, прапанаваць назваць членаў сям’і, іх дзеянні, вылучыць  агульны радасны настрой;

-разгляд  сямейных фотаздымкаў і інш.

-правядзенне забаў;

У сярэдняй групе далучаць дзяцей да размовы аб сям’і, сямейных падзеях. Разглядаючы сямейныя фотаздымкі, звяртаць увагу на рысы іх падабенства з бацькамі, у сям’і ўсе клапоцяцца адзін пра аднаго. Захапляюць дзяцей, гульні на сямейныя тэмы, дзе разыгрываюцца розныя сюжэты з жыцця. Знаёмства выхаванцаў на абрадавых святах у дзіцячым садзе з вершамі, песенькамі, у якіх адлюстроўваюцца падзеі з жыцця сям’і, праца бацькоў. Арганізацыя сітуацыі «добрых спраў»: у падарунак бацькам зрабіць калектыўную аплікацыю, падарыць малюнкі.

У старэйшым дашкольным узросце ў дзяцей закладваюцца асновы грамадзянскасці, развіваецца цікавасць да Радзімы на эмацыянальна-пачуццёвым узроўні. У старэйшай групе выкарыстоўваюцца такія метадычныя прыёмы патрыятычнага выхавання:

-этычныя гутаркі аб вёсцы, роднай краіне, свеце;

-экскурсіі, назіранні за дзейнасцю людзей і грамадскімі падзеямі;

-разгляд  ілюстрацый аб асаблівасцях прыроды Беларусі, розных краін;

-сем’і, іх дзеянні, вылучаць агульны радасны настрой;

-разгляд сямейных фотздымкаў;

-знаёмства з элементамі нацыянальнай культуры;

-абмеркаванне і складанне апавяданняў аб прафесіях бацькоў і гараджан.

-правядзенне фальклорных свят, тэатралізаваных забаў;

Пры знаёмстве дашкольнікаў з гісторыяй родных мясцін неабходна  шмат расказваць, таму пры складанні апавядання звяртаем увагу на такія моманты:

-па ходу аповеду неабходна выкарыстоўваць наглядны матэрыял (фотаздымкі, рэпрадукцыі карцін, схемы), малюнкі мелам на дошцы;

-складаючы апавяданне, трэба задаваць  дзяцям пытанні, неабходныя для развіцця  актыўнай пазнавальнай дзейнасці, вучаць разважаць. У гэтым выпадку аповед выхавальніка ператвараецца з маналога ў своеасаблівую гутарку з дзецьмі;

-распавядаючы аб якіх-небудзь гістарычных падзеях, не варта часта ўжываць даты, т. к. у дашкольным ўзросце дзецям недаступная храналогія. Але, каб дзеці зразумелі, што падзеі адбываліся даўно, варта ўжываць такія выразы «гэта было вельмі-вельмі даўно», «гэта было тады, калі вашы таты і мамы былі маленькімі» і г. д.;

-мова апавядання павінна быць простай. Калі ў рассказе  сустракаюцца незнаёмыя словы, напрыклад: «князь», «палкаводзец»,  варта растлумачыць іх значэнне.

У працэсе знаёмства дзяцей з выдатнымі мясцінамі роднага краю, патрэбна расказваць аб розных архітэктурных збудаваннях, храмах. У гэтым выпадку, досыць вылучыць тое галоўнае, што адрознівае той  ці іншы будынак ад іншых. Цяпер да нас паступова вяртаецца нацыянальная памяць, і мы па-новаму пачынаем ставіцца да старадаўніх святаў, традыцый, фальклору,  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Шырока выкарыстоўваюцца  ўсе віды фальклору (казкі, песні, прыказкі, прымаўкі і г. д.). У вуснай народнай творчасці, як нідзе захаваліся асаблівыя рысы беларускага характару, уласцівыя яму маральныя каштоўнасці, уяўленні пра дабро, прыгажосць, праўду, смеласць, працавітасць.

Вялікую ролю ў далучэнні дзяцей да народнай культуры займаюць народныя святы і традыцыі, у якіх адлюстроўваюцца назапашаныя стагоддзямі танчэйшыя назіранні  за характэрнымі асаблівасцямі пор года, зменамі надвор’я, паводзінамі птушак, насякомых, раслін, звязаныя з працай і рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека.

Вельмі важна пазнаёміць дзяцей з народным дэкаратыўным роспісам,  здольным зацікавіць дзяцей  нацыянальным выяўленчым мастацтвам.

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – актуальны і эфектыўны сродак  патрыятычнага выхавання дашкольнікаў. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца  пры разглядзе  нагляднага  матэрыялу, праглядзе мультымедыйных прэзентацый, мультфільмаў, праслухоўванні песень і вершаў і інш.

Выкарыстоўваючы прапанаваныя формы і метады патрыятычнага выхавання, неабходна паказаць дзецям прыгажосць свайго роднага краю, пазнаёміць  з талентам беларускага народа, навучыць дзяцей любіць свой горад і сваю краіну  і ганарыцца тым, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.

 

Царук Аксана Анатольеўна, музычны кіраўнік вышэйшай катэгорыі

 

 

 

"Кансультацыя для бацькоў "Мама, тата, давайце гуляць и спяваць па-беларуску!""

У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

         Вельмі добра падыходзіць музычны фальклор, які па сваей прыродзе пранізаны элементамі народнага тэатра, гульнямі, пантамімай.

         Падбіраючы для працы з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці доўгі і складаны, і пачынаць яго трэба перш за ўсе з азнаямлення з родным краем, непасрэдна ўключваючы сродкі вуснай народнай творчасці.

Праводзячы назіранні за прыгажосцю роднай прыроды, неабходна чытаць вершы, забаўлянкі, загадкі, неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасці (казак, забаўлянак, калыханак, песен, гульняў) не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў сям’і.

У нашай дашкольнай установе дзейнічае фальклорны гурток ”Купалiнка”. Удзельнiкi гуртка - выхаванцы старэйшых i сярэднiх груп.

Мэта и задачы  гуртка “Купалiнка” - развiццё творчых здольнасцей дзяцей у працэсе падрыхтоўкii правядзення фальклорных свят, тэатралiзаваных забаў, музычна-тэатралiзаваных казак;знаёмiць дзяцей  з традыцыямi, абрадамi, святамi беларускага народа, з музычным фальклорам, вуснай народнай творчасцю, выхоўваць у дзяцей цiкавасць да гiсторыii культуры народа, да роднай мовы.   План гуртка падзелены на 3 цыклы: восеньскi, зiмовы, веснавы. З такiм разлiкам падабраны ўвесь рэпертуар: папеўкi, пацешкi, дражнiлкi, песнi, гульнi, карагоды, казкi, прыказкi, прымаўкi, вакальная  і iнструментальная музыка, творы для iгры ў аркестры.

Малыя фальклорныя жанры - мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

Пястушкі выкарыстоўваюцца педагогамі ў розных рэжымных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць. У час расказвання пястушкі спярша выкарыстоўваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоў, улічваюцца вопыт і веды дзяцей.

Калыханкі - першыя для дзяцей ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

Ходзіць кот па сенажаці.

Кліча сон ён ля дзіцяці.

Ой, сонечку-галубочку,

Прыспі маю Волечку.

     У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць – усё адмоўнае. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

     Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумеецца ў большай меры залежыць ад таго, насколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах. Асабліва часта нашы выхаванцы прымяняюць іх у працоўнай дзейнасці, пры выкананні адказных даручэнняў.

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха.

         Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

Загадкі:

Без кораня, а расце. (Камень)

Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)

Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)

Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)

         Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі, значна пашыраецца актыўны слоўнік.

         Праз песню знаёмім выхаванцаў з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорныя песня дапамагае развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўвае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

         Заняткі па азнаямленню дзяцей з вуснай народнай творчасцю пройдуць цікава, калі да іх удзелу далучыць бабуль і дзядуль, артыстаў тэатру, супрацоўнікаў музеяў, народных майстроў.

         Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі варта памятаць, што першаасновай народнай педагогікі лічыцца культ працы, умелых рук і разумення свайго месца ў прыродзе, таму працоўная дзейнасць, спалучэнне яе з творамі вуснай народнай творчасці дазволіць зацікавіць дзяцей сумеснай працай.

         На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні.

         Усвядомленаму імкненню дзяцей да авалодання культурнымі эталонамі, ўзаемадзеянню ў калектыве спрыяюць арганізацыя з дзецьмі ісцэніровак па казках, фантазіраванне, прыдумванне гісторый, выкананне творчага задання. Малыя формы фальклора актыўна ўключаюцца ў вядучы від дзейнасці – гульню, у дадзеным выпадку – гульню - драматызацыю. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Гульня-драматызацыя аказвае актывізуючы ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў. Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў. Выхавацель кіруе гульнёй, нагадвае і ўдакладняе змест казкі, сочыць за дакладнасцю вобразаў.

Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць народныя святы і абрады, напрыклад  “Восеньскі кірмаш”, “Свята бульбы”, “Калядкі”, “Гуканне вясны”, “Вялікдзень” і іншыя, на якіх музычныя кіраўнікі разам з выхавальнікамі і іншымі педагогамі знаёмяць выхавальнікаў з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

 Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу рухаў, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Поспех засваення мастацкіх твораў залежыць ад таго, наколькі яны зразумелыя дзецям і даюць магчымасць выконваць ролі адпаведных персанажаў, песень, суправаджаць спевы мімікай, рухамі. Калі для спеваў дзяцей малодшых груп найбольш даступным песенным матэрыялам з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, невялікія песенькі, то асаблівае месца ў старшых дзяцей займаюць песні, карагоды, гульні, якія дзеці вучаць для народных свят і абрадаў.

         Паспяховасць музычных заняткаў па фарміраванню нацыянальнай самавядомасці сродкамі вуснай народнай творчасці магчыма дасягнуць з дапамогай эфектыўных метадаў і прыёмаў работы:

-сюрпрызны момант, незвычайны пачатак;

-праблемны характар становішча;

-гульнёвыя прыёмы;

-віктарыны, выставы адгадак;

-выкарыстанне прыказак, прымавак, малых форм беларускага фальклору;

- хатнія заданні “Пагуляй у дамашні тэатр”, “Спытай у бабулі”;

-мультымедыйныя прэзентацыі;

-тэматычныя віктарыны, вечарыны, кірмашы;

-сумесныя з бацькамі святы.

         Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасці дзяцей, сфарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

         Часцей за ўсе бывае так: дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагічнага калектыву назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць.   А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце са спявання дачушцы ці сынку калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.

Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі  з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў і песень па-беларуску.

Пархута Аліна Анатольеўна, музычны кіраўнік вышэйшай катэгорыі

 

«Как научить ребенка математике с помощью музыки»

Актуальность темы обусловлена тем, что дети дошкольного возраста проявляют спонтанный интерес к математическим категориям: количество, форма, время, пространство, которые помогают им лучше ориентироваться в вещах и ситуациях, упорядочивать и связывать их друг с другом, способствуют формированию понятий.

Детские сады и подготовительные классы учитывают этот интерес и пытаются расширить знания детей в этой области. Однако знакомство с содержанием этих понятий и формированием элементарных математических представлений не всегда систематично, и зачастую, хочется желать лучшего.

Связь между понятиями.

Математика (греч. - знание, наука). Математика – царица всех наук, символ мудрости. Красота математики является одним из связующих звеньев науки и искусства.

Слово “музыка” (греч. – искусство муз), значит искусство, отражающее действительность в звуковых, художественных образах.

Между математикой и музыкой размещается вся творческая духовная деятельность человека. Музыкальная логика и математика развивают мышление, даже упражнение пальцев при игре на музыкальных инструментах укрепляет мозговые клетки.

Одна из базовых задач образования детей младшего возраста - сформировать научную картину мира, заложить “систему координат”, которая позволила бы ребенку воспринимать и осознавать мир целостно, во всем многообразии информации и ощущений. Реализовать эту задачу достаточно сложно по многим причинам: с одной стороны, слишком большой объем информации, которую мы, взрослые, интерпретируем на непонятном для детей языке, с другой – самобытность детского восприятия, иной способ мышления и осознания. И этот иной способ заключается в чувственном познании себя и окружающего мира, в конкретном, предметно-манипулятивном освоении действительности.

Возможно, на самых высоких уровнях познания природы мы сможем увидеть единство ее воплощения в звуках, цвете, формах, числах. Древние философы (пифагорейцы) считали, что музыка является частным проявлением математики. Они создали учение о Космосе, как о музыкально звучащем теле. По их мнению, Космос – это ряд небесных тел, каждое из которых при вращении издает свой музыкальный звук; расстояния между сферами и издаваемые ими звуки соответствуют гармоничным музыкальным интервалам.

Удивительно, но сегодня, спустя 2600 лет, ученые считают, что “отношения характерных точек теоретической кривой зависимости теплового излучения Солнца от длины световой волны образуют звукоряд 1/2, 2/3, 3/4 – октаву, квинту, кварту, которые были открыты еще Пифагором”.

Пифагор полагал, что гармония имеет численное выражение. Именно его шкалой были заложены основы музыкальной акустики. Однако с развитием клавишных инструментов пифагоров строй пришлось пересмотреть из-за его ограниченных художественных возможностей. Октаву стали делить на 12 ступеней, интуитивно положив в ее основу равномерное распределение интервалов(темперацию), благодаря чему и появилась возможность переноса мелодии без искажения в любую тональность.

300 назад И.С. Бах предложил пользоваться темперированным строем, который, как установили математики, удовлетворяет уравнению логарифмической спирали. Такие явления мы можем наблюдать и в окружающей природе: закручивающаяся галактика, домик улитки, расположение семян в головке подсолнечника или листьев на побегах вьющихся растений – все это соответствует логарифмической спирали.

Как считал Г. Галилей, “книга природы раскрыта перед нами, но она написана не теми буквами, из которых состоит наш алфавит; ее буквы – это треугольники, четырехугольники, круги, шары”.

В истории развития человеческой мысли математика и музыка предстают как взаимосвязанные.

Демокрит, наблюдая за игрой на музыкальных инструментах, установил, что высота тона звучащей струны меняется от ее длины. Исходя из этого, он определил, что интервалы музыкальной гаммы могут быть выражены отношением простых целых чисел.

В учении Пифагора о гармонии сфер число и звук также оказываются неразрывно связанными.

“Гармония сфер –  учение о числовых соотношениях между планетами и связующей их тонической системой, возникшее на Древнем Востоке и перенесенное пифагорейцами на греческую почву. Согласно ему, небесные тела, движущиеся в космосе, через определенные гармонические интервалы издают звуки, которые постоянно воздействуют на нас, однако мы не воспринимаем их. Планеты удалены друг от друга на дистанцию с интервалами 7- и 8- тоновой гаммы. Более отдаленные планеты движутся с большей скоростью и потому соотносятся с большими числовыми величинами и высокими ступенями звукоряда”. Пифагор считал ,что “…числовая гармония пронизывает мировое пространство, макрокосм, а также человеческую душу, микрокосм, тогда как чувственно воспринимаемая музыка, производимая звучащими инструментами, является только отражением музыки сфер…”.

Гармония – одно из тех понятий, которое имеет математическое выражение (знаменитое “золотое сечение”) и вместе с тем применимо к описанию эстетических явлений, а также человеческих отношений. Любопытно, что и в русском языке слово “лад” имеет несколько значений. Это музыкальный термин, обозначающий строй, для которого характерно определенное соотношение тонов и созвучий, связанных тяготением друг к другу. Вместе с тем, “ладный” означает “красивый, пропорционально сложенный”, “лад” - согласие, мир; “ладами” называли в Древней Руси мужья жен и жены – мужей. Лада – славянская богиня весны и любви. Кстати, и слово “ладоши” - части рук, с помощью которых устанавливается и удостоверяется согласие и мир, также образовано от слова “лад”.

А вот что писал уже в начале XX века наш знаменитый соотечественник философ А.Ф.Лосев:

“Внутреннее волнение человек переживает потому, что музыка дает ему не какой-то устойчивый и неподвижный, хотя и самый прекрасный образ, но рисует ему само происхождение этого образа, его возникновение, хотя тут же и его исчезновение. Ведь жизнь есть прежде всего своего рода сплошная текучесть.

Интереснее всего то, что становлением занимается такая мыслительная наука, как математика. Именно она учит о так называемых постоянных и переменных величинах. Переменная величина в математике является той величиной, сущность которой выражается именно в процессах становления. Так, переменная величина стремится к своему пределу. Это означает не только определенность направления становящейся переменной величины, но и обязательно полную недостижимость ею этого предела… Хочется музыки …с затаенной надеждой я изучаю теорию комплексного переменного…И сама-то математика звучит, как это небо, как эта музыка…”

Музыка основана на соотношении числа и времени и не существует без них. Время, в свою очередь, объединяет длящееся и не длящееся. Время всегда предполагает число и его воплощение. “Без числа нет различения и расчленения, а следовательно, нет и разума”. А.Лосев пишет, что музыка есть “выразительное, символическое конструирование числа и сознания. Математика логически говорит о числе, музыка говорит о нем выразительно”.

Окружающий мир, его гармония и красота могут быть выражены разными символами, разными способами, в том числе звуками и числами.

Конечно, понять весь глубинный, философский смысл связи музыки и математики достаточно сложно и, пожалуй невозможно маленькому ребенку. Но почувствовать это интуитивно (как это почувствовали наши далекие предки), наверное, возможно, но при условии, что дети будут слушать по-настоящему художественную музыку( а не современный электронный суррогат), будут исследовать, самостоятельно осваивать мир звуков и различные виды музыкальной деятельности. Тогда они почувствуют и увидят, что звуки бывают короткими и длинными, их бывает много и мало и т.д.

Итак, попробуем найти формы жизни и деятельности детей, в которых число и для них станет выраженным и пережитым.

Элементарные математические представления складываются у детей очень рано. “Кто это у нас в углу сидит?” - спрашивает мама годовалого малыша и даже не задумывается о том, что это первоначальное знакомство с темой “Углы”. Или заплаканному ребенку говорят: “Не плачь, куплю калач. Не реви , куплю целых три” - и малыш не только успокаивается, но и узнает названия чисел и цифр. Далее следуют колыбельные песенки с пересчетом элементов разных множеств, сказки, где есть ситуации с математическим смыслом. Ребенок растет и знакомится со сверстниками, играет с ними в различные игры. Чтобы выбрать ведущего, нужна считалка – это счет. Вольно или невольно дошкольник получает математические знания. Математическими понятиями изобилует наша речь: круг, шар, квадрат, площадь, точка, длина, ширина, угол, прямая, кривая и т.д. Эти термины очень рано входят в детский обиход, и к четырем годам у дошкольников уже есть некоторый “багаж” элементарных математических представлений, который необходимо обобщить, систематизировать.

Музыка как средство умственного воспитания воздействует на ход образовательного процесса в различных аспектах. Во-первых, она делает занятие необычным, более интересным и тем самым весьма привлекательным для ребенка. Такое построение учебного процесса дает возможность каждому ученику найти приемлемую для себя форму восприятия информации. Во-вторых, как образец художественного творчества музыка насыщена образами, являющимися основой наглядно-образного мышления, доминирующего на данном возрастном этапе; и форма подачи материала во многом способствует непроизвольному и ассоциативному запоминанию, в ходе которого происходит усвоение новой информации, необходимой для своевременного формирования мыслительных процессов. В-третьих, музыка во взаимодействии с математикой делает процесс познания весьма эффективным за счет целенаправленного осуществления взаимосвязи интеллектуальных и эмоциональных компонентов человеческой психики. Кроме того, именно в таких условиях происходит осознание нужности учебного материала, как всего, что интересно. В-четвертых, музыкальный компонент оказывает влияние не только на интеллектуальное и художественное развитие ребенка, но и на его нравственное воспитание, поскольку эмоциональные состояния, вызываемые посредством использования в учебном процессе художественного материала, заставляют дошкольника бережнее относиться к полученному знанию, а как следствие – к своему “интеллектуальному багажу”. В-пятых, избранная основа проведения математических занятий дает возможность проведения музыкальных “физкультминуток”, которые не только являются гармоничной частью учебного процесса, но и способствуют реализации целей физического воспитания. В-шестых, музыкальная форма, в которую облечено математическое содержание, являющаяся привлекательной для дошкольников, неявно способствует появлению интереса к учебной деятельности (учебному труду).

Все это поможет ребенкупознать красоту математической науки и тем самым приблизиться к истине, ведь именно красота способна привлечь, удержать и побудить к творчеству всякого, кто способен ее разглядеть и оценить. Именно красота является одной из необходимых, непреложных основ человеческого бытия, познания мира, ведь, как отмечает философ Л. Н. Столович, “вся история научного знания свидетельствует о том, что истина дается только тем, кто способен видеть ее красоту”.

Использование на музыкальных занятиях в детском саду музыкально-дидактических игр на развитие чувства ритма способствуют развитию и закреплению некоторых математических определений. Дети узнают, что звук бывает длинным и коротким, звуки бывают высокими и низкими(“Звучащий клубок”, “Игры с пуговицами”, “Птички и птенчики”, “Три медведя”, “Музыкальные птенчики” и т.п). Подвижная музыкальная игра “Найди свой листик” способствует закреплению знания цвета и формы предмета. Со старшими дошкольниками можно играть в игры на закрепление навыков ориентировки в пространстве (игра “Веселый круг”, Игра-танец “Мы вместе” и т.п.).используются так же игры на закрепление порядкового счета и количества (“Веселый счет”). Начиная со средней группы с детьми можно разучивать математические песни – считалки, которые закрепляют навык счета. 

Математические песни о геометрических фигурах, песенки о временных отношениях, об измерениях, о количестве и т.п. (журнал “Музыкальная палитра” №2. 2003год)

Таким образом, успешное протекание общего развития дошкольников в условиях использования в учебно-воспитательном процессе музыкально-математических средств обеспечивается реализацией следующих теоретических положений:

- единства образных и понятийных средств организации познавательной деятельности;

- аналогии понятий интегрируемых областей знания;

- игровой деятельности как способа организации образовательного процесса.

Математические знания для дошкольников представляют собой элементарные основы знаний соответствующей науки, доступные для понимания детей соответствующего возраста. А художественное воспитание, лежащее в основе процесса развития мышления детей этого возраста, позволяет не только получить знания, овладеть умениями и навыками, но и познать красоту математической науки.

Работа по формированию у дошкольников элементарных математических представлений – важнейшая часть их общей подготовки к школе. Для математического развития детей очень важно, чтобы все представления и понятия детей о множестве и числе, представления о величине, форме, о времени и пространстве давались в определенной системе и последовательности.. Как бы ни были малы знания в области математики, которые приобретают дети до школы, они должны усложняться постепенно, с учетом того, что можно и необходимо дать именно на данном этапе развития ребенка.

У ребенка должны быть воспитаны устойчивый интерес к математическим знаниям, умение пользоваться ими и стремление самостоятельно их приобретать. Содержание занятий по математике должно по возможности согласовываться с содержанием занятий по другим разделам обучения. Некоторые задачи формирования элементарных математических представлений могут решаться на музыкальных занятиях в ДОУ. Занятия должны носить доступный, игровой характер. 

Музыкальное развитие особенно положительно влияет на общее развитие детей. На музыкальных занятиях активизируется познавательная и умственная деятельность. Ведь музыкальная деятельность предполагает умственные операции: сравнение, анализ, сопоставление, запоминание, и таким образом способствует не только музыкальному, но и общему развитию ребенка.

Музыка как средство умственного воспитания воздействует на ход образовательного процесса в различных аспектах. Она делает любое занятие необычным и более интересным. Как образец художественного творчества музыка насыщенна образами, являющимися основой наглядно-образного мышления, доминирующего на данном возрастном этапе. Музыка во взаимодействии с математикой делает процесс познания весьма эффективным за счет целенаправленного осуществления взаимосвязи интеллектуальных и эмоциональных компонентов человеческой психики.

Успешное протекание общего развития дошкольников в условиях использования в учебно-воспитательном процессе музыкально-математических средств обеспечивается реализацией следующих теоретических положений:

- единства образных и понятийных средств организации познавательной деятельности;

- аналогии понятий интегрируемых областей знаний;

- игровой деятельности как способа организации образовательного процесса.

Математические знания для дошкольников представляют собой элементарные основы знаний соответствующей науки, доступные для понимания детей соответствующего возраста. А художественное воспитание, лежащее в основе процесса развития мышления детей этого возраста, позволяет не только получить знания, овладеть умениями и навыками, но и познать красоту математической науки. 

Список использованных источников:

  1. Зимина А.Н., Основы музыкального воспитания и развития детей младшего возраста. / А.Н. Зимина. - М.: Владос, 2000.
  2. Цыпин Г.М., Психология музыкальной деятельности. Теория и практика. / Г.М. Цыпин. - М.: Академия, 2003.
  3. Ветлугина Н. А., Музыкальные занятия в детском саду./Н.А. Ветлугина. - М.: Просвещение, 1984.
  4. Роот. З.Я., Музыкально-дидактические игры для детей дошкольного возраста. / З.Я. Роот. – М.: Айрис Пресс, 2004.
  5. Кононова Н.Г., Музыкально-дидактические игры для дошкольников./ Н.Г. Кононова. – М.: Просвещение, 1982.
  6. Каплунова И. М., Новоскольцева И.А., Этот удивительный ритм. И.М. Каплунова, И.А. Новоскольцева. – Санкт-Петербург: Композитор, 2005.
  7. Лаптева В.А., Музыкальная математика для детей 4-7 лет./ В.А. Лаптева. – М.: Сфера, 2003.
  8. Чилигрирова Л.,Спиридонова Б., Играя, учимся математике./ Л. Чилигрирова, Б. Спиридонова Б. – М.: Просвещение,1993.
  9. “Формирование элементарных математических представлений у детей дошкольного возраста”. Леушина А. М. – М., “Просвещение”. 1974г.
  10. “Занятия по математике в детском саду”. Метлина Л.С. – М., “Просвещение”. 1985г.
  11. “Радуга”./ Программа и методическое руководство по воспитанию, развитию и образованию детей 6 -7 лет в детском саду/. сост. Доронова . Т. Н. – М., “Просвещение”. 1997г.

Пархута А. А., музыкальный руководитель высшей квалификационной категории.

Статьи :

1.Роль музыки в трудовом воспитании дошкольников. Пархута А.А.