Verification: 91dce4741ed22fbd

Сустракаем Калядкi

13.01.2023

13 студзеня ў нашым садку прайшло традыцыйнае фальклорнае свята  "Сустракайце Калядкi". На свята завiталi калядоўшчыкi з Каляднай зоркай. Яны прывялi з сабой спрытную Казу i вучонага Мядзведзя. Калядоўшчыкi завiталi на свята з песняй "Шчодры вечар", прапанавалi розныя абрадавыя гульнi "Падушачка", "Яшчур ", "Як пайшла наша Каза " i iншыя.
Дзецi з задавальненнем  спявалi калядныя песнi, задорна танцавалi. Цыганка наваражыла Гаспадару з Гаспадыняй у наступным годзе жыць у згодзе, здароўя i дабрабыту, а Козачка рассыпала зерне на счасце, каб было ўсяго даволi, a бяды - нiколi.
Калядоўшчыкi падзякавалi гаспадароў за напоўнены мех калядных пачастункаў.
Свята Каляды прынесла не толькi багатыя ўражаннi, але i дало магчымасць дакрануцца да звычаяў i традыцый беларускага народа, адчуць хараство народных святaў i забаў.

IMG_20230113_124923_534  IMG_20230113_124923_625IMG_20230113_124923_585