Выхаванцы старэйшых груп №10 і 11 нашай установы сустрэліся са знакамітай зямлячкай-паэтэсай Галінай Міхайлаўнай Нічыпаровіч. Дзеці з задавальненнем адказвалі на яе пытанні, слухалі вершы, адгадвалі загадкі, таксама разглядвалі каляровыя ілюстрацыі да яе кніжак. На літаратурнай сустрэчы нікому не было сумна. Прыемным падарункам для выхаванцаў стала атрыманне ад паэтэсы на памяць кнігі аб устрэчы з пажаданнямі і аўтографам.
Встречи с писателями Узденщины
Встреча с Галиной Ничипорович
Выхаванцы нашай установы сустрэліся са знакамітай зямлячкай-паэтэсай Галінай Мікалаеўнай Нічыпаровіч. Яна з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, піша вершы для дарослых і дзяцей. Галіна Мікалаеўна часта ладзіць сустрэчы з маленькімі чытачамі і знаеміць са сваёй творчасцю. Яна выпусціла шмат кніжак: "Дзіва-дзіўнае",, "Непаседа","Забавы дзетвары" і іншыя. Падчас сустрэчы выхаванцы старэйшых груп сталі не толькі слухачымі, але і яе актыўнамі ўдзельнікамі. Яны даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі Галіны Мікалаеўны, пазнаеміліся з дзіўным і чароўным светам яе твораў. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, слухалі вершы, адгадвалі загадкі, разглядалі каляровыя ілюстрацыі да яе кніжак. На літаратурнай сустрэчы нікому не было сумна. Пісьменніца падаравала свае кніжкі з аўтографамі нашаму дзіцячаму садку. Дзеці сфатаграфаваліся на памяць з пісьменніцай і ў знак падзякі ўручылі ёй букет кветак.