Запрашаем на кірмаш

14.10.2020

У дзень маці ў нашай установе прайшло фальклорнае свята "Запрашаем на кірмаш", у якім прынялі ўдзел выхаванцы старэйшых груп. На кірмаш завітала шмат гасцей -  Каласок (Братчэня Цімафей), які падараваў гаспадыні Жук Г.Ул. жытнёвы сноп, а таксама Лявон (Пятровіч Л.В.) з Лявоніхай (Ізмер Дз.В.), якія выканалі вясёлы танец "Асенні перапляс". Дзяўчынка Гануся (Мацкевіч А.) з рознакаляровымі стужкамі прапанавала музыкам зайграць у аркестры. Наведвальнікі фальклорнага гуртка "Купалінка" спявалі беларускія народныя прыпеўкі і песні. Выразна і з захапленнем чыталі вершы на беларускай мове выхаванкі Варанецкая К. і Лапіцкая Э. З вялікім задавальненнем дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні.

Свята, падрыхтаванае музычным кіраўніком Пархута А.А. атрымалася запамінальным і яскравым, а галоўнае садзейнічала далучэнню дзяцей да беларускай культуры і традыцый, выхаванню нацыянальнай самасвядомасці.