Тыдзень беларускай мовы "Жыву ў Беларусі і мовай сваёй ганаруся"

21.02.2022

З 21 студзеня ў нашай установе прайшоў тыдзень беларускай мовы "Жыву ў Беларусі і мовай сваёй ганаруся".У рамках тэматычнага тыдня выхаванцы знаёміліся з непаўторнай прыродай Беларусі, з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам роднага краю. У групах прайшлі гутаркі "За што я люблю Беларусь?", дыдактычныя гульні: "Скажы па-беларуску", "Перакладчыкi". Выхаванцы з вялікім задавальненнем чыталі вершы на беларускай мове, адказвалі на пытанні, гулялі ў гульні. Выхаванцы наведалі дзіцячую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.У ДУДА "Уздзенскі яслі-сад №3" прайшоў тыдзень беларускай мовы "Жыву у Беларусі і мовай сваёй ганаруся".