Литературная гостиная

21.03.2022

     У сусветны Дзень паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка, у ДУДА "Уздзенскі яслі-сад №3" адбылася сустрэча са знакамітай зямлячкай-паэтэсай Галінай Мікалаеўнай Нічыпаровіч.Яна з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, піша вершы для дарослых і дзяцей. Галіна Мікалаеўна часта ладзіць сустрэчы з маленькімі чытачамі і знаеміць са сваёй творчасцю. Яна выпусціла шмат кніжак: "Дзіва-дзіўнае",, "Непаседа","Забавы дзетвары" і іншыя. Падчас сустрэчы выхаванцы старэйшых груп сталі не толькі слухачымі, але і яе актыўнамі ўдзельнікамі. Яны даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі Галіны Мікалаеўны, пазнаеміліся з дзіўным і чароўным светам яе твораў. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, слухалі вершы, адгадвалі загадкі, разглядалі каляровыя ілюстрацыі да яе кніжак. На літаратурнай сустрэчы нікому не было сумна. Пісьменніца падаравала свае кніжкі з аўтографамі нашаму дзіцячаму садку. Дзеці сфатаграфаваліся на памяць з пісьменніцай і ў знак падзякі ўручылі ёй букет веснавых цюльпанаў.