Восеньскі кірмаш

12.10.2022

Як заўседы у нашай установе прайшло  традыцыйнае свята  Восеньскі кірмаш. З кошыкам восеньскіх падарункаў у госці да выхаванцаў завітала прыгыжуня Восень. Вяселыя Лявон з Лявоніхай таксама завіталі на свята, загадвалі загадкі, разам з дзецьмі гулялі ў гульні, затым вельмі яскрава выканалі полечку Трасуху. Выхаванцы старэйшых груп з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях, выконвалі вяселыя песні, захапляльныя танцы. Удзельнікі гуртка "Купалінка" парадавалі прысутных Восеньскім карагодам і жартоўнымі прыпеўкамі. Шэрая сукеначка, зяленая хустачка Бульбінка прапанавала пагуляць з бульбай і выратаваць яе ад нядобрых жукоў. Жытневы каласок загадваў восеньскія загадкі. Свята атрымалася яскравым і запамінальным. У прыканцы свята Восень адарыла ўсіх смачнымі падарункамі-чырвонымі і духмянымі яблыкамі. Свята было яскравым і запамінальным, садзйнічала развіццю творчых здольнасцей дзяцей, знаемству з культурнай спадчынай краіны.