Осенняя ярмарка

12.10.2022

12 кастрычніка ў нашай установе прайшоў традыцыйны кірмаш. У музычнай зале і на вуліцы гучала беларуская народная музыка, вяселыя і румяныя Зазывалы запрашалі бацькоў з дзецьмі на кірмаш. У святочна ўпрыгожанай музычнай зале стаялі багата накрытыя сталы з рознымі смачнымі стравамі: рознае печыва - пячэнне, пірагі, пірожныя, крэндзялі, кексы. Гандлявалі таксама садавінай і гароднінай, медам і варэннем. Прадавалі на Кірмашы і вязаныя рэчы, і прывабныя лялькі. Дзеці з бацькамі з задавальненнем разглядалі  і  куплялі спадабаўшыяся ласункі. Кірмаш выклікаў у выхаванцаў вялікі інтарэс да нацыянальных традыцый, садзейнічаў выхаванню любові да роднай мовы, сваей Радзімы, нацыянальных каштоўнасцей.

У мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі і выхавацелі, і дзеці, і бацькі. За ўтаргаваныя грошы для выхаванцаў  кожнай групы будуць набыты розныя развіваючыя гульні. Вялікі дзякуй бацькам за актыўны ўдзел у кірмашы! Чакаем вас зноў!