Тыдзень роднай мовы

01.03.2023

У нашай установе з 2002.2023 па 24.02.2023 прайшоў тыдзень роднай мовы пад дэвізам "Квітней наша родная мова". 

Выхавальнікамі па фізічнай культуры правялі цыклы беларускіх народных гульняў  “Рухаемся з беларускім словам”.

Ва ўсіх групах прайшлі гульні-драматызацыі па беларускім казкам, такія як «Каза-манюка», «Зайчык», «Верабей і мыш”, “Як кот звяроў напалохаў”.

У старэйшай групе №6 прайшоў вечар беларускіх вершаў “Чытаем па-беларуску”М.Пазняков “Памочніца”, П.Прануза “Цэлая сукенка”, Л.Сярмыжка “Адпачывай, мама» В.Вітка “Чатыры пажаданні” і другія. Відыяролікі былі размешчаны ў Instagramе.

У старэйшых і сярэдніх групах прайшлі літаратурныя гасцёўні “Падарожжа ў беларускую мову”, для самых маленькіх выхаванцаў «Беларускія чытанкі-забаўлянкі для самых маленькіх".

22 лютага выхавальнікі старэйшых груп №7,10 наведвалі Уздзенскую раённую бібліятэку, казачна-літаратурную гадзіну “З рога ўсяго многа”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з дзяўчынкай-беларускай Надзейкай. Разам з ёй успомнілі ветлівыя словы на роднай мове, разгадвалі загадкі з саламянага капелюша, гулялі ў гульню “Нос, нос, нос, лоб”. Завяршылася мерапрыемства праглядам казачнай пастаноўкі “Каза-манюка” ў выкананні лялечнага тэатра “Каласавічок”.

Ва ўсіх  групах былі размешчаны выставы беларускіх пісьменнікаў “З любоўю да роднай мовы”.

На працягу тыдня выхавальнікі гулялі з дзецьмі ў беларускія гульні “Знайдзi па апiсаннi”, "Назавi адзенне па-беларуску".

Пераказвалі казкi "Кот, лiса i пеўнiк" па малюнках, прыдумвалі па пазлам рускім казкам новы канец на беларускай мове.

Выхавальнікі сярэдніх груп знаёміліся з беларускім арнаментам, малявалі яго на ручніках.

Знаміліся з беларускімі цацкамі і гісторыяй іх вырабу. Ляпілі свістулькі. Выхаванцы старэйшых груп №10 і 11  сустрэліся са знакамітай зямлячкай-паэтэсай Галінай Міхайлаўнай Нічыпаровіч. Дзеці з задавальненнем адказвалі на яе пытанні, слухалі вершы, адгадвалі загадкі, таксама разглядвалі каляровыя ілюстрацыі да яе кніжак. На літаратурнай сустрэчы нікому не было сумна. Прыемным падарункам для выхаванцаў стала атрыманне ад паэтэсы на памяць кнігі аб устрэчы з пажаданнямі і аўтографам.

Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі, у якіх былі змешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час. Лісткі былі аформлены ў займальнай форме, якія не патрабавалі ад бацькоў шмат часу на пошук патрэбнай інфармацыі.