Надышоў вясёлы час, завітаў кірмаш да нас!

11.10.2017

 

11 кастрычніка да Дня маці ў нашай дашкольнай установе адбылося фальклорнае свята “Восеньскі кірмаш”, дзе выхаванцы прадэманстравалі свае музычныя здольнасці – ігралі ў аркестры, спявалі беларускія песні, гулялі у народныя гульні, выканалі “Восеньскі перапляс”.  На свята завіталі Залаты Каласок (Якімовіч Давід)са снапом жыта, які пажадаў дабрабыту і долі усім прысутным, дзяўчынка Гануся (Салавей Марыя) з кошыкам рознакаляровых стужак, Бульбінкі  і музыкі з вакальнага гуртка “Дамісолька” з вяселай песенькай “Земляныя яблыкі” і аркестрам “Так іграем мы”. Лявон ( дэфектолаг Пятровіч Л. В.) і Лявоніха (дэфектолаг Ізмер Д. В.) выканалі яскравы танец  для шаноўных матуль і павіншавалі са святам. На кірмашы выхавацелі дзіцячага сада прадавалі розныя вырабы, зробленае матулямі: смачнае печыва, садавіну, гародніну, вырабы з дрэва. Сумеснае правядзенне фальклорных свят у нашай установе узбагачае ўяўленнi выхаванцаў пра нашу краiну Беларусь,  родны горад Узда,  аб роднай мове, аказвае асаблiвы ўплыў на фарміраванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасцi, садзейнічае узаемадзеянню дзіцячага сада з бацькамі.

Больш фотаздымкаў вы зможаце ўбачыць у нашай галерэі Тут