Прыйшлі Калядкі, прывезлі бліны ды аладкі

09.01.2018

Каляды -самае паэтычнае са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі. Калядныя дні-чароўныя дні .

Усе заўсёды чакаюць ад іх нейкага асаблівага настрою, мараць аб здзяйсненні жаданняў і ўсе ж такі вераць у цуда.

Вось такое цуда і адбылося для выхаванцаў нашай установы. Калядоўшчыкаў з зоркай ды маханошам , удзельнікаў фальклорнага гуртка Купалінка ў музычнай зале  святочным сталом з разнастайнымі прысмакамі сустракалі Гаспадар з Гаспадыняй.

Яскрава, весела, з агеньчыкам, пад акампанемент музычных інструментаў у кампаніі Мядзведзя, Казы і Цыганкі спявалі калядныя песні калядоўшчыкі.

 Вучоны мядзвезь вучыў дзяцей танцаваць, спяваць, смактаць лапу.

Спрытная Каза пагуляла з дзецьмі ў вясёлую музычную гульню "Як пайшла наша Каза", а на развітанне расссыпала ...."жыта для дабрабыту", каб было ў нашым садку ўсяго даволі, а бяды-ніколі!

Шмат шчасця , здароўя, светлай будучыні наваражыла дзецям цыганка, а таксама ўразіла ўсіх прысутных традыцыйным цыганскім танцам.

Яскравыя ўражанні атрымалі ўсе удзельнікі беларускага абрадавага свята Каляд. 

Гэты год у нашай установе абавязкова будзе багаты на цікавыя падзеі, творчыя здзяйсненні. Бо лічыцца - як сустрэнеш калядоўшчыкаў, так і будзе ўвесь год.