Тэматычны тыдзень “Гавары са мной па-беларуску”

09.10.2018

 

Тэматычны тыдзень “Гавары са мной па-беларуску” прайшоў з 1 па 5 кастрычніка 2018 года ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі “Уздзенскі яслі-сад №3”.

    Педагогі ўстановы разам з маленькія выхаванцы чыталі і развучвалі вершы, забаўлянкі, прыказкі і загадкі на беларускай мове ў час літаратурнай гасцінай “Беларуская спадчына для дзяцей”, “Скарбонка народнай мудрасці”. Свае тэатральныя здольнасці і валоданне беларускай мовай дзеці сярэдніх і старэшых груп прадэманстравалі ў час гульні-драматызацыі беларускіх народных казак “Коцік, пеўнік і ліса”, “Дзяцел, лісіца і варона”, “Курачка Раба” і прагляду казкі лялечнага тэатру “Зайкава хатка”.

    Музычныя кіраўнікі Пархута А.А. і Царук А.А. арганізавалі музычную гасціную  “Мелодыі беларускіх песен” і развучылі дзяржаўныа гімн нашай краіны з дзецьмі. Сучасны флэш-моб “Пазнай беларускія рухі і танцы” і музычна-рытмічную дзейнасць “Карагод беларускіх танцаў” правяла выхавальнік-харэограф Астравінская Н.Н.

     Кіраўнікі фізічнага выхавання Кучук А.С. і Палякова Т.К. накіравалі фізкультурна-аздараўленчую дзейнасць з выхаванцамі на азнаямленне і замацаванне беларускіх рухомых гульняў падчас правядзення цыклу гульняў “Карагод беларускіх гульняў запрашае”, “Рухаемся з беларускім словам”.

      Пазавальна і цікава прайшлі віктарына “Што я ведаю пра Беларусь?” і віртуальная вандроўка “Па маляўнічым мясцінам Беларусі”, праведзеныя выхавальнікам-эколагам Барталевіч В.В.

     Актыўна ўключыліся ў правядзенне тэматычнага тыдню супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі, якія правялі літаратурна-пазнавальную гульню “Вясковы сябры” для старэйшых груп і пазнавальную гульню да Сусветнага дню аховы жывёл “Справы кошак і сабак” для сярэдніх груп.

     Асаблівае ўражанне ў дзяцей і дарослых засталося пасля правядзення фальклорнага свята “Восеньскі кірмаш”, арганізаванага музычным кіраўніком Пархута А.А.

     Карыснай і актуальнай інфармацыяй “Каб гучала мова беларусаў” з бацькамі выхаванцаў падзялілася выхавацель Дземідовіч І.П.

    З мэтай азнаямлення педагогаў з дыдактычнымі дапаможнікамі па навучанню выхаванцаў беларускай мове прайшла прэзентацыя аўтарскага лэпбука “Мая Радзіма Беларусь”, распрацаванага выхавальнікам Махнач К.А.

    Як адзначылі ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу, правядзенне тэматычнага тыдню “Гавары са мной па-беларуску” дазволіла прыцягнуць іх увагу да актуальнасці развіцця беларускага маўлення, а таксама садзейнічала далучэнню выхаванцаў да багацця беларускай мовы, фарміраванню каштоўнасных адносін да яе, развіццю актыўнага маўлення на роднай мове.                                  

Чарнавус Аксана Валянцінаўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці