Прыйшлi Калядкi, прывезлi блiны ды аладкi…

11.01.2019

Цудоўнае Каляднае свята адбылося ў нашым дзiцячым садку 11 студзеня. Калядоўшчыкаў са звяздой ды механошам, удзельнiкаў фальклорнага гуртка «Купалiнка», разам з дарослымi (музычны кiраўнiк Царук А.А., настаўнiк-дэфектолаг Iзмер Д.В.), у музычнай зале ўжо чакалi Гаспадар (настаўнiк-дэфектолаг Пятровіч Л.В.) з Гаспадыняй (выхавацель Махнач С.С.), якія вельмі добра падрыхтаваліся: на печы - чыгуны з куццей, стол засланы вышываным абрусам, упрыгожаным сурвэткамi, на стале - мiскi са смачнымi стравамi і рознымi прысмакамі калядоўшчыкам у падарункі.

А як яскрава, весела, з аганьком пад акампамемент музычных iнструментаў спявалi калядныя песнi калядоўшчыкi! Разам з калядоўшчыкамi на свята завiталi Мядзведзь, Козачка, Цыганка.

Многа шчасця, здароў҆ я, светлай будучынi наваражыла дзецям Цыганка (выхавацель Тозiк Д.О.). якая ўразiла ўсiх традыцыйным цыганскiм танцам.

Мядзведзь вучоны (выхавальнік Кучук Улад), каб гасцiнцы зарабiць, вучыў дзяцей танцаваць трошкi касалапа, спяваць i смактацi лапу. Каза (Шмакава Валерыя) вельмi спрытна паскакала, усіх у зале павесяліла, а дзеткі пагулялi з ёй. ў вяселую музычную гульню «Як пайшла наша каза». На развiтанне Каза рассыпала ўсiм прысутным жыта для дабрабыту, каб было ў нашым садку ўсяго даволі, а бяды — ніколі!