Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

09.04.2019

      

   Пад такой назвай у год малой радзімы прайшлі вясеннія канікулы з 22 па 29 сакавіка ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі “Уздзенскі яслі-сад №3”.

       У перыяд канікул з выхаванцамі была арганізавана адукацыйная работа па рэалізацыі праекта "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся".  Кожны дзень канікулаў быў насычаны добрым настроем і цікавымі падзеямі, якія былі прысвечаны фарміраванню ў выхаванцаў нацыянальнай самасвядомасці і патрыятычных пачуццяў. Тэматыка дней разнастайная -  "Мая малая Радзіма", "Наша спадчына", "Прырода Беларусі", "Беларусь музычная", "Беларусь спартыўная", "Мой горад", "Культура Беларусі", "Беларусь літаратурная", "Мая сям'я – мае карані".

  

     Рашэнню фізкультурна-аздараўленчых задач у дзень здароўя пад назвай "Беларусь спартыўная" спрыялі фізкультурныя святы "Алімпійцы сярод нас" у старэйшых групах, "Вясёлая алімпіяда" ў сярэдніх групах, "Разам весела гуляць" у другіх малодшых групах, арганізаваныя кіраўнікамі фізічнага выхавання Паляковай Т.К. і Кучук А.С. Свае пазнанні ў галіне спорту выхаванцы праявілі падчас інтэрактыўнай віктарыны "Беларусь алімпійская".               

На працягу ўсяго дня дзецям былі прапанаваны разнастайныя беларускія народныя гульні “Гарлачык”,  “Лыка”, “Садзі лянок” і іншыя. Самыя кемлівыя выхаванцы старэйшых груп Голік Павел, Бярозка Іван, Якімовіч Давід, Гайко Раман, Гляска Ягор, Юхновіч Карына, Семянцова Анастасія прынялі ўдзел у "Шашачным турніры".

          

     У тэматычны дзень "Прырода Беларусі" выхавальнікам-эколагам Барталевіч В.В. выхаванцам былі прапанаваны гульнявыя комплексы "Падарожжа па прыродзе Беларусі",  "Чырвоная кніга Беларусі", экскурсія ў гарадскі парк і гутарка «Якія народныя прыкметы ты ведаеш?».

    Музычны кіраўнік Царук А. А. і Пархута А. А. у тэматычны дзень "Беларусь музычная" правялі фальклорныя  святы "Мы вясну гукаем", "Вясна прыйшла", музычную віктарыну "Адгадай мелодыю", флэш-моб "Карагод беларускіх танцаў".

             

       Вывучаючы карані сваёй сям'і, родны горад і культуру сваёй малой радзімы, выхаванцы наведалі "Беларускую хатку" ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, навучыліся рабіць нацыянальныя абрадавыя лялькі, разам з бацькамі падрыхтавалі сямейныя радаводы і выставу беларускіх страў.

        Скончыліся канікулы тэматычным днём «Беларусь літаратурная», у час якога выхаванцы наведалі Ўздзенскую раённую дзіцячую бібліятэку.

Сапраўдным святам для дзяцей апынулася сустрэча з пісьменнікам нашага горада, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыем Леанідавічам Вінаградавым. А завяршылася сустрэча конкурсам юных чытальнікаў вершаў на беларускай мове "Я мову родную люблю". Самымі таленавітымі былі прызнаныя выхаванцы Ксенія Сямашка, Пілікевіч Сафія з групы №5, Шмакава Валерыя, Траяноўская Ганна, Пукач Канстанцін, Шаўчук Аліса з групы №10.

     

      Падчас канікул была арганізавана выстава сумеснай творчасці выхаванцаў і іх бацькоў пад агульнай назвай "У беларускіх традыцыях", на якой былі прадстаўлены экспазіцыі "Лялька беларуская", "Каравай, каравай...", "Мой радавод". Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі выхаванцы і іх бацькі Балабкіна П., Дабрынеўскай А., Цярэшка Я., Балабкінай К., Пятрова К. (група №1), Касабуцкага К., Яскевіча А., Казарына А., Галерка С. (група №2), Майсюк М., Станкевіч У., Трыгубовіч Я. (група №3), Літвінчука Д., Жагалковіча Т., Лукашэвіча М., Грыб А. (група №4), Лысак М., Пятровіча В., Умрэйка А., Махнача Д., Сямашка К., Ілюціка Ц. (група №5), Махнач А., Казьміна Р., Ільюшонак Я., Мацкевіча М. (група №7), Дашкевіч Д., Карачуна Я., Юдзіна Г., Кучука М., Пякарчык У. (група №8), Варанецкай К., Ланкевіча П., Міцкевіча Б., Валадзько С., Рагалевіча Р., Лапіцкай Э.(група №9), Ізмера С., Кучука Ул., Бянькоўскай С., Адамовіча М. (група №10), Зябора І., Кучука Д, Жэлаўскага Л., Лоска Я., Радзянка А.  (група №11).

 

     Праца над праектам па тэме "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" падчас вясновых канікул спрыяла павышэнню цікавасці ў дзяцей і дарослых да роднай мовы і сваіх каранёў, выхаванню павагі і гонару да малой радзімы, дазволіла аб'яднаць дзяцей, бацькоў і педагогаў установы.

 

Аксана Чарнавус, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.