Беларускія пісьменнікі-дзецям

Паважаныя дарослыя! Прапануем Вам разам з дзецьмі пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, якія зацікавяць як дарослых, так і малых. Спадзяёмся, што знаёмства з новымі літаратурнымі імёнамі стане для Вас сапраўдным адкрыццем і цікавым сумесным заняткам для ўсёй сям'і. Будзем вельмі рады, калі інтарэс дзіцяці да кнігі дапаможа адчыніць дзверы ў літаратурную спадчыну Беларусі, а бібліятэка стане любім месцам маленькага чытача.