Каб гучала мова беларусаў

Для вас, бацькі!                          

Каб гучала мова беларусаў!

 

Слова да слова, слова да слова –

Гэтабацькоўская родная мова,

Матчынамова, пяшчотная, чыстая,

Быццамкрыніца, жывая, іскрыстая.

                                                    А.Вольскі

 

        БЕЛАРУСКАЯ МОВА для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай мовай, паколькі менавіта яна адлюстроўвае гісторыю, традыцыі беларускага народа, уводзіць у народную паэзію, народныя вераванні, філасофію, тлумачыць прыроду. Чаму ж мы не размаўляем на роднай мове? Наша тэлебачанне, радыё, часопісы амаль усе на рускай мове. У адзіны момант нам ніхто не падаруе нашу мову. І калі ўсё застанецца на месцы, наша мова памрэ. А калі не будзе мовы, знікне наш народ.

        Давайце разам   подумаем, як зацікавіць дзіця, каб яму захацелася гаварыць на роднай мове! 

  • Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем. Сардэчна дзякую! Я ўдзячны Вам! Дзякуй за дапамогу!

Просім  прабачэння.Прабачце, калі ласка! Не сярдуйце. Даруйце.

Радуемся. Выдатна! Цудоўна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены!

Жадаем. Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя!

  • Кнігі на беларускай мове.У многіх сем’ях існуе традыцыя — увечары перад сном бацькі чытаюць дзецям казкі. Часцей чытайце разам з дзецьмі кнігі на беларускай мове. Завітайце ў бібліятэку, пазнаёмцеся з навінкамі на кніжных паліцах. Цікаўцеся дзіцячай літаратурай на роднай мове! Паспрабуйце заахвоціць дзяцей да чытання вершаў, казак, апавяданняў, змешчаных на старонках дзіцячых часопісаў. Разам абмяркоўвайце выказаныя ў іх думкі, дапамажыце лепш зразумець прачытанае.
  • Народныя забаўлянкі, лічылкі, калыханк - гэтыя маленькія творы мастацтва дапамагаюць адчуваць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, далучаюць дзяцей да непаўторнага свету паэзіі.
  • У прыказках і прымаўках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.

Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.

Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.

Не рабі другому, што не люба самому.

У людзей пытай, ды свой розум май.

  • У народных загадках адлюстроўваецца жыццёвы вопыт народа, яны знаёмяць дзіця з мінулым і сучасным, дапамагаюць пазнаваць навакольны свет, развіваць сваю кемлівасць, мысленне, фантазію.
  • На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.
  • Народныя гульні - гэта не толькі забава. Яны дапамагаюць вырасціць дзяцей здаровымі, сумленнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі і імкнуцца глыбока пазнаць спадчыну сваіх продкаў.

        Сучасныя  дзеці ўспрымаюць беларускую мову як замежную. Таму калі пераходзяць у школу, на наступную ступень навучання, урокі на ёй даюцца ім вельмі цяжка. Вось і атрымліваецца, што, ідучы ў першы клас, хлопчыкі і дзяўчынкі толькі-толькі пачынаюць вучыцца дасканала размаўляць, пісаць і чытаць на роднай мове, што непазбежна вядзе да пагаршэння адзнак.  І калі мы пазнаёмім нашых дзяцей з роднай мовай яшчэ ў дзяцінстве, у школе яны скажуць нам дзякуй.

         Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

Крыніцы:

https://pages/kab-guchala-rodnaja-mova

http://elib.bspu.by/bitstream

 

Падрыхтавала Дземідовіч Ірына Пятроўна, выхавальнік вышэйшай катэгорыі